Нирби
«Адно паданне ў свеце ёсць...». Тэатралізаваная музычна-паэтычная праграма паводле твораў удзельнікаў літаратурнага аб'яднання «Актава»
Общение

«Адно паданне ў свеце ёсць...». Тэатралізаваная музычна-паэтычная праграма паводле твораў удзельнікаў літаратурнага аб'яднання «Актава»

Хтосьці скажа, што «актава» («осtavus» лац. восем) — гэта выключна музычны тэрмін, але выкарыстоўваецца ён і ў літаратуры: у вершаскладаннi так называюць васьмірадковы верш, у якім чаргуюцца жаночыя і мужчынскія рыфмы. Літаб’яднанне «Актава» было створана пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна ў канцы 2019 года і з той пары адкрывае свету новыя таленты, а таленты адкрываюць свету «Актаву». Агульны плён творчасці калектыву — выданне аднайменнага літаратурнага альманаха, творы з якога сталі асновай праграмы: «Адно паданне ў свеце ёсць...». Цягам імпрэзы вас чакаюць: – Вершы, песні, прадстаўленне з элементамі лялечнага тэатра. – Кніжная разыгранка. – Паэтычны батл-імправізацыя.